26 ліпеня Парк Jordana Кракаў
Фестываль арганізаваны больш чым 100 валанцёрамі. Усе сабраныя сродкі ідуць на арганізацыю пікніка, а ўваход на фестываль — бясплатны. Дзякуй за вашу падтрымку!
Падтрымаць тутКалі ў вас ёсць бізнес, станьце нашым партнёрам — напішыце на picnic.letucien@gmail.com, каб атрымаць прапанову па прасоўванні.
Звязацца з наміLetucień—гэта бескаштоўны летні пікнік для ўсіх—радасная традыцыя пачалася з маленькага збора беларускага камьюніці, а зараз, на шосты год, вырасла да вялікага свята. Пікнік — дзень музыкі, ежы, рамяства і цёплых людзей, што ўбіраюць у сябе сонца. Тут кожны знойдзе нешта па густу: DJ зону для аматараў сучасных тусовак, дзіцячаую пляцоўку для бяспечных гульняў, псіхалагічную пляцоўку для рэлакса і маркет для неспадзяваных знаходак. Letucień абяцае прайсці з размахам: чакаем яшчэ больш гасцей, новыя гурты, свежыя актыўнасці ды вабны водар дранікаў. Залятай да нас на незабыўны летні дзень!