Пікніку Letucień — 5 гадоў! Мы прайшлі шлях ад сяброўскай сустрэчы на 40 чалавек да вялікага фестывалю на 4 тысячы гасцей. У гэтым годзе вас чакае шмат музыкі, ежы і напояў, танцаў, добрага настрою і забаў для ўсіх.
Фестываль арганізоўвае больш за 100 валанцёраў і валанцёрак. Усе грошы, якія мы знаходзім, ідуць на арганізацыю Пікніка, а ўваход на фестываль вольны. І ваша дапамога — гэта галоўнае, што ў нас ёсць!
Звяртайцеся ў наш Instagram ці ў Telegram-бота.
Для прапановы партнёрства ці ўдзелу ў фестывалі напішыце на пошту picnic.letucien@gmail.com.
Для медыяпартнёрства і атрымання акрэдытацыі звяртайцеся на пошту picnic.letucien@gmail.com ці ў Telegram-бота.
Пікнік Letucień ладзіцца ў парку Jordana (адкрыць на Google Maps) ў Кракаве. Фестываль адбудзецца 27 ліпеня 2024 года, пачатак — а 11:00.
Так! Ніякіх квіткоў на Пікнік не прадаецца, уваход цалкам вольны.
Так, можна. На фестывалі будуць стаяць фудтракі з разнастайнай ежай, а таксама кропкі з гарбатай, кавай і іншымі напоямі. Але вы можаце прыйсці са сваёй ежай.
Вядома! Мы вельмі любім пёсікаў і будзем толькі рады, калі вы возьмеце іх з сабой. Верым, што для іх гэта таксама будзе цудоўны дзень.
У кожнай кропкі на фудкорце ці на кірмашы будуць свае ўмовы. Мы не можам гарантаваць, што вы паўсюль зможаце расплаціцца карткай. Рэкамендуем узяць наяўныя.
На інфацэнтры ці ў валанцёраў (-ак) на ўваходзе на Пікнік вы можаце ўзяць жоўтыя бранзалеткі. Яны прасігналізуюць нашай камандзе, што фота з вашым тварам не трэба публікаваць у сацсеткі.
Не, алкаголь на Пікніку забаронены. Гэта гарадскі парк, то бок публічная прастора, у якой ужыванне алкаголю забаронена і можа карацца штрафам.
Рэкамендуем узяць сваю бутэльку для вады (будзе месца, каб яе бясплатна набраць), SPF-крэм, акуляры для сонца, плед. Калі вы з пёсікам, не забудзьце пакецікі для прыборкі.