Птулху — мерч з беларускім характарам, створаны мігрантамі з Беларусі ў 2023 годзе. “Мы прапануем смешныя і вельмі мілыя дызайны на беларускую тэматыку, якія выклікаюць прыемныя, цёплыя ўспаміны пра дом — цішоткі, байкі, шоперы і нават паштоўкі з аўтарскімі дызайнамі”, — распавялі ўладальнікі брэнда.