"Прывітанне! Мяне завуць Ліза, я з Беларусі і ўжо 4 гады жыву ў Кракаве.
Я ствараю ўпрыгажэнні з пацерак, гліны і тэкстылю — усё пачалося з простага браслета, які я паказала ў Instagram, і атрымала больш за 60 замоваў!
На кірмашы прадстаўляю ўпрыгажэнні ручной работы, зробленыя з любоўю і настроем. Гэта спосаб падзяліцца цеплынёй, радасцю і творчасцю. Буду рада сустрэчы! "