Katsiaryna Piatrovich

Katsiaryna Piatrovich

Я мастачка і дызайнерка, натхнёная беларускім народным мастацтвам. Люблю пераасэнсоўваць традыцыі — уплятаць старадаўнія формы і вобразы ў сучасныя, утылітарныя рэчы. Усё, што ствараю — зроблена ўручную: ад адзення з характарам да жартоўнай мэблі, якая можа падміргнуць і выклікаць усмешку. Мае працы — гэта спроба наблізіць мастацтва да штодзённасці. Каб яно не пылілася на паліцы, а жыло — насілася, выкарыстоўвалася, радавала і здзіўляла. Я ў бесперапынным пошуку новых формаў і сэнсаў, бо веру: творчасць павінна быць вольнай, шчырай і крышачку вясёлай.

Спасылкі:
instagram
Katsiaryna Piatrovich – Photo 1
Katsiaryna Piatrovich – Photo 1
Katsiaryna Piatrovich – Photo 1
Katsiaryna Piatrovich – Photo 1