GORI YASNO — гэта соевыя свечкі, створаныя ўручную з увагай да дэталяў і клопатам пра настрой. У складніках — натуральны воск, экалагічныя матэрыялы і водары, што ўплываюць на эмоцыі. “GORI YASNO — гэта спосаб запаволіцца, стварыць утульнасць і напоўніць прастору цяплом. Святло важнае не толькі звонку, але і ўнутры нас. Дзе гарыць — там ясна”, — дадае стваральніца Каця.