Barwa.ceramics — гэта кераміка, што нараджаецца як вынік патрэбы ствараць. “Калі я ўпершыню села за ганчарны круг, я адчула: вось яно! Я люблю эксперыментаваць з колерамі і формамі, асабліва з няправільнымі, жывымі”, — дзеліцца натхненнем стваральніца. Кожны праект barwa.ceramics зроблены ўручную і вытачаны на ганчарным крузе.